’374=512. 162 Ббк 81. 2 Азе-4



Yüklə 3,78 Kb.
Pdf görüntüsü
səhifə1/55
tarix21.03.2017
ölçüsü3,78 Kb.
#12114
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   55

УДК 811.161.3’374=512.162
ББК 81.2 Азе-4 
        Б43
У к л а д а л ь н і к і:
В. Д. Старычонак, А. А. Гіруцкі, І. П. Кудраватых,
А. В. Чуханава, А. П. Жыганава
Н а в у к о в ы я  р э д а к т а р ы:
доктар філалагічных навук, прафесар В. Д. Старычонак,
доктар філалагічных навук, прафесар Т. Г. Шукурбейлі
Р э ц э н з е н т ы:
доктар філалагічных навук І. З. Гасымаў,
кандыдат філалагічных навук М. Н. Крыўко 
Беларуска-азербайджанскі слоўнік / укл.: В. Д. Старычонак [і інш.] ; 
навук. рэд.: В. Д. Старычонак, Т. Г. Шукурбейлі. – Мінск : Беларуская на-
вука, 2015. – 287 с. 
ISBN 978-985-08-1857-7.
Разлічаны  на  мовазнаўцаў,  выкладчыкаў  і  студэнтаў,  перакладчыкаў,  журна лістаў, 
пісьменнікаў, рэдактараў і ўсіх, хто цікавіцца мовай і культурай беларус кага і азербай-
джанскага народаў.
УДК 811.161.3’374=512.162
ББК 81.2 Азе-4 
 
ISBN 978-985-08-1857-7
© Афармленне. РУП «Выдавецкі  
 дом «Беларуская навука», 2015
Б43

ПРАДМОВА
Сёння слоўнікава-даведачная літаратура, якая справядліва лічыцца пастаянным 
спадарожнікам кожнага чалавека і выступае дапаможным сродкам у працэсе класі-
фікацыі і сістэматызацыі навакольнай рэчаіснасці, значна пашырылася і ўсклад нілася. 
Колькасць слоўнікаў розных тыпаў і жанраў, гласарыяў, энцыклапедый і іншых даве-
дачных выданняў імкліва павялічваецца, што абу моўлена як экстралінгвістычнымі, 
так і інтралінгвістычнымі фактарамі.
Беларуска-азербайджанскі вучэбны слоўнік адносіцца да ліку двухмоў ных слоў-
нікаў новага тыпу, у якім не толькі прыводзіцца пераклад з адной мовы на другую, 
але і змяшчаюцца звесткі аб лексічным складзе мовы, сістэме яе граматычных форм, 
спецыфіцы функцыянавання той ці іншай лексічнай адзінкі ў маўленні і інш. Па сут-
насці, слоўнік дапаможа яго карыстальнікам праз сістэму моўных кодаў і паняццяў 
далучыцца да іншай культуры, убачыць свет вачыма носьбітаў іншай мовы, выявіць 
спецыфіку адлюстравання ў мове чалавека і акаляючага асяроддзя. У адрозненне ад 
большасці існу ючых двухмоўных слоўнікаў, якія, як правіла, абмяжоўваюцца толькі 
перакладам зыходных слоўнікавых адзінак з адной мовы на другую, у беларуска-азер-
байджанскім слоўніку адлюстроўваюцца словаформы лексічных адзінак (перш за ўсё 
склонавыя формы імён і асабовыя формы дзеясловаў), прыво дзяцца кантэксты ўжы-
вання слова і інш. Слоўнік падрыхтаваны з улікам новых «Правіл беларускай арфа-
графіі і пунктуацыі».
Слоўнікавыя  артыкулы  распрацавалі:  В.  Д.  Старычонак  (літары  А−Г,  О−Я);  
А. А. Гіруцкі (літары Д−Ж); І. П. Кудраватых (літары Л−Н); А. В. Чуханава (літа ры З−К); 
А.  П.  Жыганава  (літара  Р).  Рэдагаванне  слоўніка  ажыццяўлялі  В.  Д.  Старычонак  
і Т. Г. Шукурбейлі.
Работа выканана пры падтрымцы Беларускага рэспубліканскага фонда фунда мен -
тальных даследаванняў і  Фонда развіцця навукі пры Прэзідэнце Азербайджанскай 
Рэспублікі.

4
СТРУКТУРА І ЗМЕСТ СЛОЎНІКА
Слоўнік уключае каля 10 тысяч найбольш ужывальных слоў і ўстойлівых выра-
заў сучаснай беларускай і азербайджанскай моў, якія выражаюць актуальныя для бе-
ларускай і азербайджанскай рэчаіснасці паняцці. Колькасць такіх слоў лічыцца да-
статковай  для  разумення  розных  тэкстаў  сярэдняй  цяжкасці,  чытання  мастацкай 
літа ра туры,  паўсядзённых  зносін  і  перакладу.  Галоўны  крытэрый  адбору  слоў  –  іх 
ужывальнасць  у  паўсядзённым  жыцці,  якая  вызначалася  па  дадзеных  частотных 
слоў нікаў  і  лексічных  мінімумаў  беларускай  і  азербайджанскай  моў.  Слоўнік  раз-
лічаны на актыўнае засваенне ўключаных у яго лексічных і фразеалагічных адзінак, 
развіццё вуснага і пісьмовага маўлення. Ён можа служыць у якасці даведачнай кры-
ніцы для правільнага напісання слоў, вызначэння іх націску і семантычнага аб’ёму.
«Беларуска-азербайджанскі слоўнік» падрыхтаваны з улікам моўных змен, якія 
адбыліся ў сучасным грамадстве і ў пэўнай ступені закранулі лексічны склад мовы, 
пашырылі яго колькасны састаў за кошт абазначэння новых рэалій. Па гэтай прычы-
не ў рэестр слоўніка ўключаны новыя словы (звычайна гэта запазычанні), якія пачалі 
актыўна ўжывац ца ў канцы ХХ − пачатку ХХІ ст. (аўтсайдар, аэробіка, барбекю, 
бар тар, баявік, блогер, дэмпінг, дэфляцыя, клірынг, тэндар).
Слоўнікавыя артыкулы ўключаюць інфармацыю аб правапісе, націску, часціна-
моўнай прыналежнасці слова, яго граматычных формах, а таксама значэнні і функ-
цыянаванні ў складзе свабодных і ўстойлівых выразаў. Як правіла, слоўнікавы арты-
кул мае наступную структуру: а) рэестравае слова; б) граматычная характарыстыка; 
в)  пераклад  на  азербайджанскую  мову;  г)  ілюстрацыйныя  матэрыялы  ў  выглядзе 
кароткіх спалучэнняў слоў з іх перакладам на азербайджанскую мову. У асобных вы-
падках у канцы слоўнікавага артыкула пасля знака (◊) прыводзяцца найбольш ужы-
вальныя ўстойлівыя спалучэнні слоў, да ліку якіх адносяцца фразеа ла гізмы, крыла-
тыя выразы, прыказкі, прымаўкі, тэрміналагічныя словазлучэнні (яны перакладаюц-
ца на азербайджанскую мову з дапамогай адпаведных эквівалентаў): ◊ мемарыяльная 
дошка  xatirə  lövhəsi;  на  векі  вечныя  əbədi,  daimi;  не  верыць  сваíм  вачам  gözlərinə 
inanmamaq; кідаць словы на вецер havayı danışmaq; ва ўсякім выпадку hər halda; як 
дзве кроплі вады bir almadır yarıya bölünüb. Пры падачы такіх спалучэн няў слоў уліч-
валіся іх актуальнасць, ужывальнасць, даступнасць і камунікатыўная значнасць.
Загалоўныя словы размешчаны па алфавіце беларускай мовы. Яны вылучаюцца 
паўтлустым шрыфтам, пішуцца вялікімі літарамі з фіксацыяй націску. У адрозненне 
ад азербайджанскай мовы, у якой націск звычайна падае на апошні склад, у беларус-
кай мове націск рухомы. Таму вызначэнне месца націску ў беларускіх словах нярэдка 
выклікае пэўныя цяжкасці. У «Беларуска-азербайджанскім слоўніку» націск заўсёды 
ставіцца ў рэ ес травых словах (акрамя аднаскладовых слоў), а таксама іх формах і ў сло-

5
вах,  прыведзеных  у  ілюстрацыйных  матэрыялах.  Не  абазначаецца  націск  у  словах  
і фор мах з арфа графічным ё, таму што ё ў беларускай мове заўсёды націскное.
У ролі загалоўных слоў выступаюць зыходныя формы лексіка-граматычных раз-
радаў слоў. Для назоўнікаў гэта назоўны склон адзіночнага ліку, для прыметнікаў – 
форма  назоўнага  склону  адзіночнага  ліку  мужчынскага  роду,  для  дзеясловаў  –  не-
азначальная форма (інфінітыў ) і г. д. Нязменнасць назоўнікаў або прыметнікаў ад-
значаецца паметай нязм.
Варыянты слоў, якія з’яўляюцца раўнапраўнымі і аднолькава часта ўжываюцца  
ў беларускай мове, размяшчаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле:
КАЧАН|Я і КАЧАН|Ё н. ~яці, ~ят; ördək balası.
СКВАПНА і СКВАПЛІВА прысл. acgözlüklə.
У слоўніку паслядоўна размяжоўваюцца мнагазначныя словы і словы-амонімы. 
Значэнні мнагазначнага слова падаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле, кожнае з іх 
пазначаецца арабскай лічбай. Словы-амонімы пры водзяцца ў розных слоўнікавых ар-
тыкулах і абазначаюцца надрадковымі лічбамі:
ТУР
1
 м. ~а, ~аў; tur, dövrə; першы ~ birinci dövrə.
ТУР
1
 м. ~а; ~аў; 1. dağ keçisi; 2. vəhşi öküz.
КРАН
1
 м. ~а, ~аў; lülək, kran; вадаправодны ~ su kranı , ~ самавара samovarın lüləyi.
КРАН
2
 м. ~а; ~аў; kran; вежавы ~ tikinti kranı (qülləli kran).
Асноўным спосабам раскрыцця значэння беларускіх слоў з’яўляецца падбор да рэ-
естравага слова адпаведнікаў з другой мовы, пераклад, які ажыццяўляецца з да па-
могай  азербайджанскіх  эквівалентаў.  У  словах,  якія  характарызуюцца  разга лінава-
най  сэнсавай  структурай  і  вялікай  колькасцю  значэнняў,  прыводзяцца  толькі  най-
больш  ужывальныя  значэнні.  Кожнае  з  іх  адзначаецца  арабскімі  лічбамі.  Акрамя 
перакладу, прымяняюцца і такія спосабы семанты зацыі, як удакладненне значэння  
з дапамогай спалучэнняў слоў і словазлучэнняў, а таксама сціслае тлумачэнне зна-
чэння лексічнай адзінкі (асабліва безэквівалентнай лексікі).
Значныя цяжкасці ўзнікаюць пры падачы амонімаў і мнагазначных слоў, бо пы-
танне аб спосабах іх размежавання застаецца не вырашаным да нашага часу. Таму 
роз ныя значэннні слова ў адных выпадках трактуюцца як амонімы, у другіх – як мна-
газначныя словы. Пэўны разнабой у падачы мнагазначных слоў і амонімаў назіраец-
ца і ў Тлумачальным слоўніку беларускай мовы. Так, дзеясловы перакласці, перакла-
даць  кваліфікуюцца  як  полісеманты,  у  семантычнай  структуры  якіх  вылучаюцца 
зна чэнні ‘палажыць на другое або ў другое месца’, ‘укласці прадметы, рэчы і пад., 
за поў ніўшы чым-н. прамежкі паміж імі’, ‘злажыць нанава, іначай’, ‘ускласці чые-н. 
абавязкі, адказнасць і пад. на другога’, ‘перадаць які-н. тэкст, вусную мову срод камі 
другой мовы’, ‘выкласці, падаць што-н. у ін шай форме (звычайна пра літаратурны ці 
музычны твор)’. Вытворны ж дзеяслоў паперакладаць чамусьці аўтарамі слоўніка лі-
чыцца аманімічным, і значэнні слова ‘перакласці ўсё, многае або ўсіх, многіх’, ‘пе ра-
класці з адной мовы на другую ўсё, многае’ ква ліфікуюцца як аманімічныя. У тым жа 
слоўніку  аднакарэнныя  словы  валіць,  валіцца,  вываліць  падаюцца  як  полісеманты,  
а значэнні дзеяслова паваліць лічацца аманімічны мі. Такая непаслядоўнасць у разме-
жаванні мнагазначных слоў і амонімаў назіраецца і ў шэ рагу іншых лексікаграфічных 
прац, а таксама пры параўнанні статусу асобных лексем у розных лексікаграфічных 
крыніцах і розных мовах. Так, у перакладных руска-ўкраінскім і ўкраінска-азербай-
джан скім слоўніках назоўнік хлеб пазначаецца як амонім, у той час як у слоўніках 
рускай, беларускай моў такі назоўнік лічыцца полісемантычным. Пры размежаванні 
мнагазначных слоў і амонімаў аўтары карыс таліся вядомымі слоўнікамі амонімаў бе-
ларускай і азербайджанскай моў.

6
Граматычная характарыстыка слоў беларускай мовы ўключае дзве зоны: указан-
не  часцінамоўнай  прыналежнасці  і  звесткі  пра  зменныя  часціны  мовы.  Прыналеж-
насць  слова  да  таго  ці  іншага  лексіка-граматычнага  разраду  пазначаецца  паметамі 
прым., ліч., займ., прысл., злучн., прыназ., часц., выкл. Не прыводзяцца паметы, што 
ўказваюць на пэўную часціну мовы, пры назоўніках і дзеясловах, паколькі іх часці-
намоўная прыналежнасць вызначаецца ўскосна: у назоўніках – праз указанне роду 
(м.,  ж.,  н.);  у  дзеясловах  –  праз  указанне  закончанага  ці  незакончанага  трывання.  
Да зменных часцін мовы падаюцца адметныя граматычныя характарыстыкі: звесткі 
аб  склонавых  формах  назоўнікаў,  прыметнікаў,  займеннікаў,  лічэб ні каў,  асабовых 
формах дзеясловаў, націску і інш.
Для сцісласці слоўнікавых артыкулаў выкарыстоўваецца эканомны запіс слова-
форм: яны падаюцца ва ўсечаным выглядзе. У рэестравым слове агульная нязменная 
частка аддзяляецца ад зменнай вертыкальнай рысай ( | ). У вытворных словах таго ж 
гнязда нязменная частка слова замяняецца тыльдай ( ~ ), і далей прыводзіцца толькі 
апошняя частка граматычных форм. Чытач лёгка можа ўтварыць тую ці іншую гра-
матычную форму слова шляхам меха нічнага злучэння нязменнай і зменнай частак 
слова  (як  правіла,  гэта  канчаткі,  суфіксы,  часткі  слова,  дзе  адбыліся  тыя  ці  іншыя 
структурныя змены).
СЛУЖБ|А ж. ~ы, ~аў; xidmət, qulluq; воінская ~а hərbi xidmət.
ВУЧ|ЫЦЬ незак. ~у, вуч|ыш, ~ыць, ~аць (зак. навучыць); 1. öyrətmək; ~ыць бела­
рускую мову belarus dilini öyrətmək, ~ыць гуляць у шахматы şahmat oynamağı öy rət mək;  
2. öyrənmək; ~ыць урок dərs öy rən mək.
У  тых  выпадках,  калі  ў  формах  слова  назіраюцца  пэўныя  змены  і  ўскладненні 
(на яўнасць  гістарычных  чаргаванняў,  выпадзенне  ці  ўстаўка  гукаў  і  інш.),  прыво-
дзяцца не скарочаныя, а поўныя формы: бераг – беразе; яна – яе, ёю; браць – бяру, 
бярэш і інш.
Пры граматычнай характарыстыцы рэестравых слоў улічваюцца асаблівасці кож-
най часціны мовы.
1. Найбольшай варыятыўнасцю граматычных форм характарызуюцца назоўнікі, 
дзе выбар канчатка абумоўлены значэннем і структурай слова, тыпам скланення, ха-
рактарам  асновы,  спецыфікай  націску  і  інш.  Назоўнікі  даюцца  ў  на зоўным  склоне 
адзіночнага ліку. Форма множнага ліку выкарыстоўваецца пры множналікавых на-
зоўніках тыпу канікулы, выбары, акуляры, нажніцы, рукавіцы. Падаецца родавая ха-
рактарыстыка назоўніка: м. – мужчынскі род, ж. – жаночы род, н. – ніякі род. Пры 
назоўніках агульнага роду ўказваюцца дзве паметы: м. і ж.
Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў у беларускай мове залежыць ад ха-
рактару асновы і націску, а таксама (радзей) ад лексічнага значэння. Таму ў кожнага 
назоўніка  рэгулярна  прыводзіцца  форма  роднага  склону  ў  адзіночным  і  множным 
ліку. Пры гэтым мяркуецца, што формы ўсіх іншых склонаў утвараюцца згодна з нор-
май і з захаваннем таго ж месца націску. Калі ж асобныя формы характарызуюцца 
спе цыфікай утварэння, то ў слоўніку адлюстроўваюцца такія змены зыходнага слова 
і ўказваюцца формы канкрэтных склонаў.
ІМ|Я н. Р імя і íмені, Д íмю і íмені, Т íмем і íменем, М (аб) íмі і íмені, мн. НВ íмі  
і імёны, Р íмяў, імён і імёнаў, Д íмям і імёнам, Т íмямі і імёнамі, М (аб) íмях і імё нах; 
1.  ad;  даць  ~я  дзіцяці  uşağa  ad  qoymaq,  ведаць  усíх  па  імёнах  hamının  adını  bilmək,  
~я дзяўчынкі – Наташа qızın adı Nataşadır.
Нескланяльныя назоўнікі даюцца з паметай нескл.
БЮРО н. нескл.; büro; даведачнае ~ soraq bürosu.

7
ІНТЭРВ’Ю н. нескл.; müsahibə; даць ~ müsahibə vermək.
КІНО н. нескл.; kino; пайсцí ў ~ kinoya getmək.
2. Прыметнікі могуць размяшчацца як у алфавітым, так і ў алфавітна-гнездавым 
парадку.  Самастойна  ў  алфавітным  парадку  прыводзіцца  большасць  якасных 
прыметнікаў.  Адносныя  прыметнікі  ў  азербайджанскай  мове  звычайна  фармальна  
і семантычна не адрозніваюцца ад утваральных назоўнікаў (школа – məktəb і школь-
ны – məktəb, агітатар – təşviqatçı і агітатарскі – təşviqatçі). Такія прыметнікі на са-
май справе з’яўляюцца аманімічнымі словамі і ў беларускай мове адносяцца да тыпу 
субстантыўнай аманіміі. У «Беларуска-азербайджанскім слоўніку» яны змяшчаюцца  
ў гняздзе слоўнікавага артыкула назоўніка. Пры гэтым пераклад прыметніка, значэн-
не  якога  супадае  з  назоўнікам,  не  ажыццяўляецца.  Прыводзіцца  зыходная  форма 
(мужчынскі род), формы жаночага і ніякага роду, а таксама множнага ліку. Калі такія 
прыметнікі маюць камунікатыўную значнасць, дадаткова прыводзяцца прыклады іх 
ужывання ў беларускай і азербайджанскай мовах.
ШКОЛ|А  ж.  ~ы,  ~;  məktəb;  сярэдняя  ~а  orta  məktəb,  вучыцца  ў  ~е  məktəbdə 
oxumaq; || прым. школьн|ы, ~ая, ~ае, ~ыя; ~ы двор məktəb həyəti.
ДРЭ|ВА н. ~а, ~ў; ağac; высокае ~а hündür ağac, пасадзíць ~ва ağac əkmək; || прым. 
драўлян|ы, ~ая, ~ае, ~ыя; ~ая лыжка ağac qaşıq.
3. На часцінамоўную прыналежнасць займеннікаў указвае памета займ. Характа-
рыстыка  займеннікаў  залежыць  ад  іх  значэнняў.  Займеннікі-назоўнікі  (прадметна-
аса бовыя займеннікі) з абагулена-прадметным значэннем характарызуюцца як назоў-
нікі, да іх прыводзяцца склонавыя формы адзіночнага і множнага ліку.
Я займ. РВ мяне, ДМ мне, Т мной і мною; mən; я – вучань mən şagirdəm, у мяне 
многа кніг mənim çoxlu kitabım var, дай мне ручку qələmi mənə ver, мяне цікавіць хíмія 
məni kimya mаraqlandırır.
ХТО  займ.  РВ  каго,  Д  каму,  ТМ  кім;  kim;  хто  гэта?  bu  kimdir?  з  кім  ты  раз­
маўляў? sən kiminlə danışırdın?
Займеннікі-прыметнікі (непрадметна-асабовыя займеннікі) з абагуль няль на-якас-
ным  значэннем  характарызуюцца  як  прыметнікі,  пры  іх  указва юцца  толькі  формы 
роду і ліку.
ТВОЙ займ. твая, тваё, твае; sənin; твой дом sənin evin, твая кнíга sənin kitabın, 
тваё імя sənin adın, тваé сябры sənin dostların.
ТАК|Í займ. ~ая, ~ое, ~íя; 1. belə, bu cür, belə bir; мне падабаюцца ~íя кветкі belə 
güllər xoşuma gəlir; 2. elə; яна ~ая прыгожая! o elə gözəldir ki! ◊ ~íм чынам beləliklə.
4. Лічэбнікі прыводзяцца з паметай ліч. Пры колькасных і зборных лічэбніках да-
юцца ўсе склонавыя формы.
ДЗЕСЯЦ|Ь ліч. РДМ ~í, Т ~цю; on; ~ь кніг on kitab.
СЯМЁР|А ліч. РМ семярых, Д семярым, В сямёра і семярых, Т семярымі; yeddi; ~а 
бра тоў yeddi qardaş.
АБОДВ|А ліч. м. і н. РМ ~ух, Д ~ум, В ~а і ~ух; Т ~ума; hər iki, hər ikisi, ikisi də;  
я ведаю іх абодвух onların ikisini də tanıyıram.
5. Зыходнай формай для дзеясловаў, якія характарызуюцца мноствам парадыгм, 
з’яўляецца інфінітыў. Ён выступае ў якасці назвы дзеяслоўнага дзеяння і арыенціра 
не толькі на дзеяслоўныя формы, але і на кірункі ўсіх марфалагічных чаргаванняў. 
Для дзеясловаў з нерухомым націскам і нязменнай асновай прыводзяцца формы 1-й, 
2-й і 3-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку цяперашняга (будучага 
простага) часу.
КІДА|ЦЬ незак. ~ю, ~еш, ~е, ~юць (зак. кíнуць); atmaq, tullamaq.
МЕРЗН|УЦЬ незак. ~у, ~еш, ~е, ~уць (зак. замéрзнуць); 1. donmaq, buz bağlamaq. 

8
Для дзеясловаў з рухомым націскам, а таксама дзеясловаў, у якіх усе асабовыя 
формы маюць націскную флексію ці ў аснове адбываюцца чаргаванні, прыводзіцца 
большасць форм адзіночнага і множнага ліку.
БРА|ЦЬ незак. бяр|у, ~эш, ~э, ~уць (зак. узяць); 1. almaq, götürmək; ~ць у рукі ало вак 
karandaşı əlinə almaq, ~ць кнíгу са стала kitabı masadan götürmək.
ПАДА|ЦЬ зак. пада|ю, ~éш, ~é, ~юць (незак. падаваць); vermək; ~ць паліто paltonu 
vermək, ~ць заяву ərizə vermək.
6. Прыслоўі, а таксама службовыя словы (прыназоўнікі, злучнікі і часціцы) пры-
водзяцца як нязменныя словы з указаннем прыналежнасці да пэўнай часціны мовы. 
Пры прыназоўніках даецца інфармацыя аб тым, з якім склонам яны ўжываюцца.
УСЮДЫ прысл. hər yerdə, hər tərəfdə, hər yanda.
КАЛЯ прыназ. з Р. 1. yaxınlığında, yanında; ~ школы məktəbin yanında, сядай ~ мяне 
yanımda otur; 2. yaxın; ісцí ~ гадзíны bir saata yaxın yol getmək.
НЕ часц. yox; Вы чыталі гэту кнігу? – Не, не чытаў. Siz bu kitabı oxumusunuz? – 
Yox, oxumamışam.
З мэтай адлюстравання лексічнай сістэмы мовы, пашырэння ўяўлен ня чытача аб 
слове і яго сэнсавых сувязях у слоўніку выкарыстоўваюцца спасылачныя словы, да 
ліку якіх адносяцца сінонімы і антонімы. Яны падаюцца ў канцы слоўнікавага ар-
тыкула пасля памет сін., ант.
БЯЗМЕРН|Ы прым. ~ая, ~ае, ~ыя; hədsiz; ~ая радасць hədsiz sevinc; сін. непамерны.
ТУРБ|АВАЦЦА  незак.  ~уюся,  ~уешся,  ~уецца,  ~уюцца;  narahat  olmaq,  nigaran 
qalmaq; не ~уйцеся narahat olmayın; сін. трывожыцца, непакоіцца, хвалявацца.
АБСТРАКТН|Ы прым. ~ая, ~ае, ~ыя; mücərrəd; ~ае пытанне mücərrəd sual, ~ыя 
назоўнікі mücərrəd isimlər; сін. адцягнены; ант. канкрэтны.
АКТЫЎН|Ы прым. ~ая, ~ае, ~ыя; fəal; ~ы вучань fəal şagird; сін. ініцыятыўны; 
ант. пасíўны, інертны.
Пры падрыхтоўцы слоўніка ўсе рэестравыя словы і іх формы звяраліся з матэ-
рыяламі «Слоўніка беларускай мовы» (Мінск: Беларуская навука, 2012), у якім знай-
шлі адлюстраванне змены, што адбыліся ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Бела-
русь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Былі таксама выкарыстаны 
наступныя лексікаграфічныя выданні: 
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. – Мінск, 1977–1984.
Тлумачальны  слоўнік  беларускай  літаратурнай  мовы  /  пад  рэд.  М.  Р.  Судніка  
і М. Н. Крыўко. – 4-е выд. – Мінск, 2005.
Русско-азербайджанский учебный словарь / под ред. М. Т. Тагиева и Т. Г. Шукюр-
бейли. – Баку, 1997. 
Шукюрбейли Т. Г. Русско-азербайджанский комплексный словарь. – Баку, 2012.  
Беларуска-рускі слоўнік: у 2 т. – Мінск, 1989. 
Русско-белорусский словарь: в 3 т. – Минск, 1993.
Учебный словарь русского языка / под ред. Ф. Г. Гусейнова. – Баку, 2007.
Azərbaycanca-rusca lüğət. – Bakı, 2006.
Каўрус А. А. Словаклад: слоўнік адметнай лексікі. – Мінск, 2013.
Ляшевская О. Н., Шаров С. А. Частотный словарь современного рус ско го языка 
(на материалах Национального корпуса русского языка). – М., 2009.
Частотный словарь русского языка / под ред. Л. Н. Засориной. – М., 1977. 
Мажэйка  Н.  С.,  Супрун  А.  Я.  Частотны  слоўнік  беларускай  мовы:  паэзія.  – 
Мінск, 1992.
Акрамя  таго,  укладальнікі  карысталіся  новымі  беларускімі  і  азербайджанскімі 
тэрмі налагічнымі, энцыклапедычнымі і нарматыўнымі слоўнікамі.

9
СПІС ПРЫНЯТЫХ СКАРАЧЭННЯЎ
адз. – адзіночны лік 
анат. – анатомія 
ант. – антонімы
ас. – асоба 
астр. – астраномія 
бат. – батаніка
В – вінавальны склон 
ваен.ваенная справа 
выбухн. – выбухны (гук) 
вык. – выказнік
выкл. – выклічнік 
геагр. – геаграфія 
грам. – граматыка 
Д – давальны склон 
дыпл. – дыпламатыя
ж. – жаночы род 
займ. – займеннік
заал. – заалогія 
зак. – закончанае трыванне 
злучн. – злучнік 
знач. – значэнне
інф.– інфінітыў 
лінгв. – лінгвістыка 
ліч. – лічэбнік 
каго­н. – каго-небудзь 
каму­н. – каму-небудзь 
кім­н. – кім-небудзь 
м. мужчынскі род 
М – месны склон 
матэм. – матэматыка 
мед. – медыцына 
мн. – множны лік 
муз. – музыка
Н – назоўны склон 
н. – ніякі род 
наз. – назоўнік 
незак. – незакончанае трыванне 
нескл. – нескланяльнае слова 
нязм. нязменнае слова
пабочн. сл. – пабочнае слова 
прым. – прыметнік 
прыназ. – прыназоўнік 
прысл. – прыслоўе 
Р – родны склон 
разм. – размоўнае 
рэліг. – рэлігія 
сін. – сінонімы
скл. – склон 
спарт. – спартыўны тэрмін
спец. – спецыяльнае 
Т – творны склон 
тэхн. – тэхніка 
ужыв. – ужываецца 
у інш. знач. – у іншых значэннях 
фіз. – фізіка 
хім. – хімія 
часц. – часціца 
чаго­н. – чаго-небудзь 
чые­н. – чые-небудзь 
чым­н. – чым-небудзь 
шахм. – шахматы
што­н. – што-небудзь 

Yüklə 3,78 Kb.

Dostları ilə paylaş:
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   55




Verilənlər bazası müəlliflik hüququ ilə müdafiə olunur ©azkurs.org 2024
rəhbərliyinə müraciət

gir | qeydiyyatdan keç
    Ana səhifə


yükləyin